Баранавіцкія праваабаронцы патрабуюць судзіць па-беларуску

1970 1970-01-01T03:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкія праваабаронцы Карней Пятровіч і Сяргей Гоўша звярнуліся ў суд. Але два паседжанні баранавіцкага суда пад старшынствам суддзі Вольгі Раманюк скончыліся тым, што заяўнікі запатрабавалі перакладчыка, бо суддзя не можа весці паседжанне на беларускай мове.

Паседжанні тычыліся таго, што ў час мінулых прэзідэнцкіх выбараў на ўчасткі не дапусцілі назіральнікаў ад ТБМ. У той жа час "назіралі" за выбарамі першасныя арганізацыі… Чырвонага Крыжа. Гарвыканкам адмовіў баранавіцкім праваабаронцам у выдачы спісаў назіральнікаў ад Чырвонага Крыжа — тады Пятровіч і Гоўша звярнуліся ў суд.

Хадайніцтва праваабаронцаў весці паседжанне на беларускай мове суддзя адхіліла як на мінулым тыдні, так і ў панядзелак, 17 студзеня. І ў першым, і ў другім выпадку Сяргей Гоўша спачатку выказваў пратэст, а потым недавер суду. Нават скаргу пра недавер суду Вольга Раманюк спрабавала адхіліць. Урэшце яна прызначыла новае паседжанне на пятніцу, 21 студзеня. На яго запросяць перакладчыка на беларускую мову.

Дарэчы, некалі Карней Пятровіч быў выкладчыкам у Вольгі Раманюк, якая вучылася ў інстытуце правазнаўства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international