КДБ працуе без выходных

2011 2011-01-16T10:28:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 студзеня Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

* * *

На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай 15 студзня адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску. Як паведаміла актывістка, вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі чацьвёра супрацоўнікаў у цывільным. Панятых прывезьлі з сабою. Вобшук доўжыўся каля дзьвюх гадзінаў:

* * *

На кватэры ў старшыні магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва адбыўся ператрус. Гаспадара не было дома. Забралі два бел-чырвона-белыя сьцягі, сыстэмны блёк кампутара, фотакамэру з касэтай. Ператрус праводзілі сьледчыя КДБ Алег Махуноў і Антон Ромскі.

* * *

У Бялынічах 15 студзеня адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы — удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ «Адраджэнне» і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы. Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому. У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты — усе магчымыя носьбіты інфармацыі. Трэба адзначыць, што 19 снежня Мікалай Мяцеліца ня быў у Мінску і не прымаў удзелу ў акцыі пратэсту.

* * *

Ператрус у журналіста Віктара Федаровіча прайшоў 15 студзеня. І ягоную кватэру, і дом ягоных бацькоў абшукалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе сайт naviny.by. Федаровіч пісаў пра справы Байковай, Бябеніна. Журналіст сайта Naviny.by Віктар Федаровіч не ўдзельнічаў у Плошчы. Ён займаецца журналісцкімі расследаваннямі, у тым ліку спецыялізаваўся на справе Святланы Байковай, якая разбірала факты карупцыі ў сістэмах мытні й КДБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international