Віцебск: невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі «Моладзі БНФ»

2011 2011-01-15T12:36:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў машыну без нумароў. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.

Дзяўчына, якая назвалася Марынай, сказала па тэлефоне, што Аляксандра Кузьняцова выцягнулі зь ягонай машыны, павалілі на сьнег, а потым зацягнулі ў іншую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы, і цяпер тэлефоны актывіста «маўчаць» — слухаўку ніхто не бярэ.

Каля тыдня таму спадар Кузьняцоў распавядаў, што яму тэлефанавалі з Першамайскага райаддзела міліцыі і запрашалі на размову пра падзеі 19 сьнежня ў Менску. Але хлопец адмовіўся ісьці, пакуль не дашлюць афіцыйную позву. Позвы ён так і не атрымаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international