Бабруйск: Ператрус у актывісткі «Гавары праўду». Забралі кнігу Карбалевіча

2011 2011-01-15T12:32:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску.

Як паведаміла актывістка, вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі чацьвёра супрацоўнікаў у цывільным. Панятых прывезьлі з сабою. Вобшук доўжыўся каля дзьвюх гадзінаў.

Мядзьведзева: «Забралі шаснаццаць блянкаў пасьведчаньняў ініцыятыўнай групы, сшыткі з запісамі, некалькі дыскаў. Забралі таксама кнігу Карбалевіча „Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт“. Паводзілі сябе карэктна».

Алена Мядзьведзева была каардынатаркай бабруйскага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева. Два разы яе выклікалі на допыт у КДБ усё па той жа крымінальнай справе, якая стала нагодай для ператрусу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international