Настаўніцу збіраюцца пазбавіць працы

2011 2011-01-14T18:52:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adukacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай школы Пухавіцкага р-на, можа страціць працу, а дзеці - любімую настаўніцу. Яе кантракт сканчаецца 27 студзеня, але 11 студзеня дырэктар Талькаўскай школы Наталля Віктараўна Меркуль паведаміла, што кантракт на новы тэрмін заключаны не будзе. На пытанне, па якой прычыне, дырэктарка адказала – “Я баюся”.

Ніякіх парушэнняў з боку Наталлі Ільініч за перыяд папярэдняга кантракту не было. А вось дырэктар школы Меркуль -- парушыла закон, бо пра непадаўжэнне кантракту яна павінна была паведаміць настаўніцы за месяц да яго сканчэння.

Наталля Ільініч лічыць, што кіраўніцтва школы атрымала загад пазбавіцца ад настаўніцы з дэмакратычнымі поглядямі. Справа ў тым, што Наталля – сябра Партыі БНФ, з’яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а 5 студзеня ў яе хаце быў праведзены вобыск. Праводзілі дадзенае следчае дзеянне супрацоўнікі КДБ, якія не прадставіліся, і  нам. начальніка аддзелу крымінальнага вышуку ПухРАУС Макараў Р.В. Вобыск праводзіўся ў сувязі з падзеямі на плошчы 19 снежня 2010 г. Ніякай крамолы пры вобыску ў настаўніцы не знайшлі, забралі на праверку некалькі літаратурных часопісаў і сістэмны блок камп'ютара, без якога стала цяжэй рыхтавацца да заняткаў.

Наталля Ільініч - прапрацавала ў Талькаўскай школе 25 гадоў, мае шмат узнагародаў за добрую працу, публікацыі ў педагагічных і краязнаўчых выданнях, разам з дзецьмі вядзе краязнаўчы сайт talka.info. Нядаўна пра паспяховую настаўніцу пісала газета “Звязда”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international