Аддзелам па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю КДБ ўзбуджаная крымінальная справа супраць 4 моладзевых актывістаў
27.03.2006.
Справа ўзбуджаная па ч. 1 арт 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці). Справа ўзбуджаная супраць Дашкевіча Зьміцера, Корбуна Алега, Гарэцкага Барыса, Лісічонка Сяржука.27 сакавіка ў межах узбуджанай крымінальнай справы адбыліся ператрусы на кватэрах Аляксея Шэіна і Сяржука Лісічонка. Сьледчых з КДБ найперш цікавілі друкаваныя матэрыялы і носьбіты інфармацыі якія могу3ць мець адносіны да дзейнасьці моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Сяржук Лісічонак пасьля допыту быў затрыманы спурацоўнікамі КДБ, як падазраваны па дадзенай крымінальнай справы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








