viasna on patreon

Скаргу Маі, якой зламалі нагу, далучылі да справы “аб масавых беспарадках”

2011 2011-01-13T17:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Скаргу 21-гадовай Маі Абромчык, якой 19 снежня супрацоўнік АМАПа раздрабіў костку галёнкі, далучылі да справы “аб масавых беспарадках”. Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася “бытавая траўма”.

Галіна Абромчык: “Яны [супрацоўнікі пракуратуры] “спусцілі” скаргу ў міліцыю і напісалі адпіску. Там згадваецца крымінальная справа па артыкуле 293 “масавыя беспарадкі”, што яе скарга далучаная да гэтай справы... Як быццам яна ўдзельнічала ў гэтых масавых беспарадках, а тое, што яе пабілі – то гэта справа 110-я”.

Галіна Абромчык звяртаецца да тых, хто быў сведкамі збіцця Маі і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе.

Нагадаем, 21-гадовую Маю Абромчык і яе сяброў збілі 19 снежня недалёка ад Плошчы незалежнасці. Ім загадалі ісці ў аўтазак, але самастойна ісці Мая не магла, і яе панёс адзін з хлопцаў. Толькі праз 3 гадзіны, праведзеных у аўтазаку, дзяўчыну перавезлі ў шпіталь. У яе былі перабітыя косткі галёнкі, зробленая аперацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства