Канстанцін Жукоўскі атрымаў 8 сутак

2011 2011-01-14T10:30:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/k_jhukouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў актывіста Кастуся Жукоўскага адміністратыўным арыштам на 8 сутак. Ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

Да справы былі далучаныя паказаньні супрацоўнікаў УКДБ па Гомельскай вобласці Аляксея Шадзінава і Аляксандра Літвінчука аб тым, што Жукоўскі брыдкасловіў, знаходзячыся каля будынку КДБ.

Жукоўскі вінаватым сябе ня лічыць і заяўляе, што супрацоўнікі упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласці парушылі яго правы на свабоднае перамяшчэньне, атрыманьне і распаўсюд інфармацыі.

Нагадаем, што Канстанцін Жукоўскі быў затрыманы 13 студзеня ў Гомелі каля будынку КДБ на вул. Білецкага, 2 , дзе чакаў сваіх сяброў, якіх выклікалі на допыт. Паводле яго слоў, ён здымаў на відэакамеру помнік Феліксу Дзяржынскаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international