Тацяна Севярынец патрабуе прыцягнуць да адказнасьці следчага КГБ і іншых асобаў, вінаватых у парушэньні яе правоў

2011 2011-01-13T15:15:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviarynez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Маці зьняволенага палітыка Тацяна Севярынец падрыхтавала скаргу на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Яна пратэстуе супраць яе затрыманьня 12 студзеня і незаконнага адняцця асабістага пашпарту.

Паводле Тацяны Севярынец, яе даставілі на допыт да следчага КДБ Санько І.І. Пры гэтым яе суправаджаў  невядомы супрацоўнік КГБ, які пазней прадставіўся “псіхолагам”, і які запатрабаваў у жанчыны пашпарт.

На шматлікія звароты вярнуць пашпарт пасьля допыту “псіхолаг” не  рэагаваў. Следчы Санько, да якога Севярынец звярнулася за дапамогай, адказаў, што не ведае, у каго знаходзіцца пашпарт.  Улічваючы, што дадзеная  асоба суправаджала Тацяну Севярынец на допыт у кабінет следчага, сумнеўна, што яны былі незнаёмыя.

Раніцай 13 студзеня Тацяна Севярынец звярнулася з пісьмовай скаргай на імя старшыні КГБ Зайцава В.Ю. Пасьля нядоўгіх пошукаў пашпарт адшукаўся і быў вернуты, але жанчыну настойліва ўгаворвалі забраць скаргу назад.

Тацяна Севярынец лічыць што сваімі наўмыснымі і супрацьзаконнымі дзеяньнямі следчы Санько І.І. і невядомы прадстаўнік КГБ парушылі яе законныя правы, у выніку чаго было фактычна абмежаванае права на свабоду перамяшчэньня. Таксама гэтымі дзеяньнямі была нанесеная  і матэрыяльная шкода, паколькі Тацяна Севярынец не змагла выехаць у Польшу і не змагла пры гэтым скарыстацца квіткамі на цягнік у суме  418 000 рублёў.

Маці зняволенага палітыка у сваёй скарзе патрабуе правесці праверку ўказаных фактаў, прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасьці следчага КГБ Санько І. і іншых асобаў, вінаватых у парушэньні законных правоў, а таксама прыняць захады па неадкладнаму аднаўленьню парушаных правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international