Рэдактара «Новага Часу» дапыталі ў РУУС

2011 2011-01-13T14:48:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці.

«Запрашэнне» на размову ў РУУС Фрунзенскага раёна галоўны рэдактар «Новага Часу» атрымаў па тэлефоне.

У часе размовы са следчым 12 студзеня Аляксею Каралю патлумачылі, што апытваюць усіх, хто быў 19 снежня на плошчы Незалежнасці.

«Я патлумачыў, што мае знаходжанне на плошчы ў гэты час — гэта прафесійны абавязак журналіста, які павінен на свае вочы ацэньваць сітуацыю і бачыць, што і як адбывалася», — патлумачыў БАЖ Аляксей Кароль.

Пасля размовы журналісту прапанавалі сфатаграфавацца, але ён адмовіўся.

Між тым, людзі, выкліканыя на «тэлефоннай» падставе ў міліцыю ці іншыя сілавыя органы, маюць поўнае права абраць іншую мадэль паводзінаў.

Сябра праўлення РГА «Прававая ініцыятыва» Барыс Звоскаў у гутарцы з прэс-службай БАЖ нагадаў пра арт. 27 Канстытуцыі, які кажа, што «ніхто не павінен быць змушаны даваць паказанні і тлумачэнні супраць самога сябе, членаў сваёй сямі, блізкіх родных», а «доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы».

«Вы спакойна можаце сказаць, што не будзеце адказваць на гэтыя пытанні, бо гэта можа вам нашкодзіць. Маўляў, хочаце даказваць нешта — даказвайце, а паказанні супраць сябе я даваць не буду… Па-другое, звесткі, на падставе якіх выклікаюць людзей, атрыманыя незаконным шляхам: без належнага працэсуальнага афармлення — санкцыі пракурора і г.д. Таму яны не могуць быць выкарыстаны ў якасці доказу. Я б адмовіўся размаўляць, сказаўшы, што гэта мая справа, дзе я быў і што рабіў…», — зазначыў Б. Звоскаў.

Пастухоў: Фіксацыя нумароў у раёне плошчы парушае права на асабістае жыццё

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international