У міліцыю выклікаюць жонку музыкі Алеся Таболіча

2011 2011-01-13T13:53:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонку музыкі Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікаюць у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч. 

Паводле яго слоў, тэлефанавалі не толькі жонцы, якая здавала іспыты, але і сваякам. Бацькі Алесі запатрабавалі позву, тады міліцыянт, які прадставіўся супрацоўнікам аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, патэлефанаваў 70-гадовай бабулі ў вёску. Гэта найбольш абурыла Алеся Таболіча, бо бабуля была перапалоханая, скардзілася на здароўе. Ён здзіўляецца, чаму не патэлефанавалі яму?

Адзначым, што Алеся з'яўляецца абанентам МТС. А ўчора прэс-служба МТС паведаміла Еўрарадыё, што кампанія не давала міліцыі спісаў абанентаў, якія былі зарэгістраваныя ў сотавых сетках ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international