У Варшаве абмяроўваюць паслявыбарчую сітуацыю ў Беларусі

2011 2011-01-13T13:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Варшаве ў польскім Сейме праходзіць канферэнцыя пад назвай "Вайсковае становішча ў Беларусі? Як да таго дайшло і што далей?" Удзел у ёй прымаюць як польскія палітыкі, так і беларуская дэлегацыя.

Распачынаючы канферэнцыю "Вайсковае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей”, якая праходзіць у Польскім сейме маршалак Гжэгаш Схетына (на фота справа), найпер узгадаў, што дэмакратыя у Польшчы таксама грунтавалася доўгі час і з вялікімі намаганнямі. Таму, па словах маршалка, сітуацыя ў Беларусі вельмі блізкая палякам:

– Дапамагае Міністэрства замежных спраў ды дапамагае польскі парламент, камісія замежных спраў. Нягледзячы на розніцы, якія падзяляюць польскіх палітыкаў, яны ў адзін голас кажуць пра праблемы ў Беларусі, пра сфальсіфікаваныя выбары, пра тое, як парушаюцца правы чалавека, пра тое, як зачыняюць там вусны свабоднай Беларусі. Гэта наш абавязак і мы да гэтага ставімся як да абавязку.

Таксама ён падзякаваў удзелькам канферэнцыі з Беларусі, якія нягледзячы на перашкоды прыехалі ў Варшаву.

* * *

Старшыня Праваабоарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі перакананы, што такая канферэнцыя сведчыць пра вялікую зацікаўленнасць Польшчы да беларускай справы:

– Гэта сведчанне таго, што польскія палітыкі, польскія ўлады, насамрэч, устрывожаныя тым разгромам дэмакратычнай апазіцыі, які яшчэ па сёння адбываецца ў Беларусі. Сапраўды, цяпер шукаюцца выхады з гэтай сітуацыі – для нас гэта надзвычай важна. Сыходзячы з таго, што мы суседзі, сыходзячы з таго, што немалую маральную і матэрыяльную дапамогу – у першую чаргу маю на ўвазе падтрымку Радыё Рацыя і тэлеканалу "Белсат", – якую польскія ўлады аказвалі, я маю надзею, што гэтая падтрымка будзе працягвацца надалей.

На канфэрэнцыю з Беларусі не здолелі патрапіць у Варшаву кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, жонка кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча – Мілана, і маці палітыка Паўла Севярынца – Таццяна Севырынец. Лагіку уладаў тут патлумачыць складана - кажа Алесь Бяляцкі:

– Мы зразумелі, вось, улічваючы, што не даехалі жонка Алеся Міхалевіча і маці Паўла Севярынца, што прыцэл чамусьці быў зроблены на сваякоў рэпрэсаваных. Чаму гэта так – патлумачыць, як заўсёды, вельмі цяжка. Але, што датычыцца на, дык ніякіх перашкод не было.

* * *

Адкрые канферэнцыю ў 11.00 маршалак Сейма Гжэгаж Схетына. З 11.15 па 15.30 у чатырох секцыях выступяць сваякі вязняў і ўдзельнікаў пратэстаў у Мінску, прадстаўнікі дэмакратычных партый і рухаў Беларусі, сябры польскіх няўрадавых арганізацый ды медыяў Беларусі, польскія палітыкі, якія падтрымліваюць дзеянні ў карысць дэмакратыі ў Беларусі.

А 15.30 адбудзецца падпісанне супольнага закліку ў справе падтрымання Польшчаю незалежных ініцыятываў у карысць дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Беларусі.

З 15.30 па 16.00 пройдзе прэс-канферэнцыя.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца: тэлеканал "Белсат", наша радыё, Фонд "Свабода і дэмакратыя", Цэнтр Усходняй Еўропы, стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international