Зьміцер Буланаў затрыманы на 3 сутак у якасьці падазраванага

2011 2011-01-12T18:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьміцер Буланаў, адзін з удзельнікаў Плошчы, які быў пакараны арыштам на 10 сутак, затрыманы ізноў і дастаўлены ў сьледчае упраўленьне папярэдняга раследваньня МУС на вуліцы Сапёраў.Стала вядома, што яго затрымалі на трое сутак ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ці будзе яму прад'яўленае абвінавачаньне - пакуль невядома.

Яму патэлефанавалі раніцай і прапанавалі з'явіцца на гутарку. Але калі Зміцер адмовіўся без позвы сустракацца са сьледчымі, яго забралі на Сапёраў. Дададзім, што на Акрэсціна, пад час адбываньня адміністратыўнага пакараньня, актывіста некалькі разоў дапытвалі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international