Брэсцкі актывіст судзіцца з газетай аблвыканкама

2011 2011-01-12T13:20:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскі актывіст з Брэста Дзяніс Турчаняк будзе судзіцца з мясцовай газетай «Заря», заснавальнікамі якой выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.

Нагодай для звароту ў суд стала адмова дзяржаўнага выдання друкаваць платную аб’яву ў часе прэзідэнцкіх выбараў — актывіст заклікаў чытачоў паведамляць пра факты прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і іншыя парушэнні падчас выбараў.

Галоўны рэдактар «Зари» Аляксандр Іваноў адмовіўся друкаваць абвестку, спаслаўшыся на тое, што такая інфармацыя забаронена для публікацыі. Дзяніс Турчаняк пакінуў запіс у рэдакцыйнай кнізе скаргаў і звярнуўся у суд.

Падчас папярэдняга паседжання, якое адбылося 11 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста, сп. Турчаняк запытаў: ці надрукавала б газета такую абвестку, калі б яна зыходзіла ад пракуратуры? «На маё здзіўленне, прадстаўнік рэдакцыі адказаў, што гэтую абвестку таксама б не апублікавалі, — распавёў Дзяніс. — Гэта выглядае смешна, бо менавіта пракуратура сочыць за выкананнем заканадаўства і магла б звярнуцца да грамадзян з такім заклікам».

Адкрытае судовае паседжанне па гэтай справе прызначана на 18 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international