На 7 сутак асуджаны карэспандэнт "Нямецкай хвалі"

2006 2006-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра БАЖ, адзін з заснавальнікаў колішняй магілёўскай філіі арганізацыі і цяперашні акрэдытаваны ў Беларусі рэгіянальны карэспандэнт нямецкай радыёстанцыі "Нямецкая хваля" Віталь Васількоў 23 сакавіка, быў затрыманы ў Магілёве і асуджаны Ленінскім судом г. Магілёва на 7 сутак арышту за "хуліганства".

Хутчэй за ўсё, за журналістам сачылі, бо затрыманьне адбылося раніцай, за 15 хвілінаў да адыходу хуткага цягніка "Магілёў-Мінск". Журналіст меў пры сабе пасведчанне карэспандэнта "Нямецкай хвалі". Убачыўшы дакумент, міліцыянты пракансультаваліся з некім па тэлефоне, аднак пасля працягнулі складанне пратаколу "аб адміністратыўным правапарушэнні".

Як паведамляе служба маніторынгу БАЖ, не выключана, што за журналістам сачылі з 7 сакавіка, калі ён вярнуўся ў Магілёў пасля ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі ў Нямеччыне. (У той дзень у журналіста, затрыманага пасля выхаду з цягніка, людзі ў цывільным забралі "па падазрэнні ў перавозе фальшывых даляраў" усе ягоныя наяўныя грошы, паабяцаўшы вярнуць іх "пасля экспэртызы").
Праваабаронцы і калегі Віталя Васількова звязваюць яго затрыманне і арышт з прафесійнай дзейнасцю журналіста і маюць намер абскардзіць прысуд у абласную, а калі спатрэбіцца, і ў Генеральную пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international