Гомельскае КДБ працягвае ператрусы

2011 2011-01-11T20:46:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ вядуць ператрус у доме сябра БАЖ, старшыні моладзевай культурніцка-краязнаўчай арганізацыі «Талака» Ларысы Шчыраковай. Паводле аднаго з талакоўцаў, ператрус пачаўся а 15-й гадзіне. Гэбісты шукаюць фота-, відэа- ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з падзеямі ў Менску 19 сьнежня. Спадарыня Шчыракова, апрача падрыхтоўкі відэасюжэтаў, зьбірала подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

Ператрус гомельскія чэкісты правялі і ў кватэры рэгіянальнага каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Юрыя Клімовіча, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага. Дарэчы, спадар Клімовіч — сын вядомага ў краіне вязьня сталінскага ГУЛАГу Рыгора Клімовіча, аўтара кнігі «Конец ГОРЛАГА»

Ператрус у кватэры Клімовіча рабілі чацьвёра апэратыўнікаў разам з капітанам Андрэем Мельнікавым. У спадара Клімовіча забралі кампутар, розныя інфармацыйныя матэрыялы перадвыбарчай кампаніі Віталя Рымашэўскага.

Юры Клімовіч нават тэарэтычна ня мог знаходзіцца 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Напярэдадні асноўнага галасаваньня яго прэвэнтыўна затрымалі міліцыянты ў Гомелі нібыта за лаянку й пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. А 20 сьнежня судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Марына Дамненка на падставе сфальшаванага пратаколу пакарала актывіста арыштам на 15 сутак. На волю Юры Клімовіч выйшаў толькі ўвечары 2 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international