viasna on patreon

Місюкевіча арыштавалі на 12 сутак

2011 2011-01-10T17:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня суд Маскоўскага раёну пакараў маладафронтаўца арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлапец ужо адсядзеў.

Юльяна Місюкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 сьнежня. Суд быў закрытым, сяброў і дзяўчыну хлопца пусьцілі толькі на агалошваньне прысуду.

Нагадаем, у мінулы чацьвер Юльяна Місюкевіча забралі з унівэсытэту супрацоўнікі КДБ адразу пасьля здачы іспыту. Хлапец навучаецца на 4-м курсе фізфака БДУ.

Суткі паплечнікі не маглі знайсьці свайго сябра й толькі ў пятніцу днём маладафронтаўцы даведаліся, што ён на Акрэсьціна, калі наўздагад прынесьлі перадачку. З-за сьвяточных выходных дзён суд адбыўся толькі сёньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства