Абвінавачанне ў масавых беспарадках прад'яўлена 31 удзельніку акцыі апазіцыі

2011 2011-01-11T10:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У рамках расследавання крымінальнай справы, якая была распачата па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўлена больш за 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Цяпер 31 з іх прад'яўлена абвінавачанне. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС.

На сваім сайце сталічная міліцыя размясціла фатаграфіі пяці, мяркуючы па ўсім, самых актыўных удзельнікаў падзей на плошчы. "Дачыненне ніжэйзгаданых абвінавачваных устаноўлена шматлікімі відэаматэрыяламі", — гаворыцца ў паведамленні аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС.

Першы ў гэтым спісе — Аляксандр Класкоўскі 1978 года нараджэння, жыхар Мінска. За ім ідуць: Мікіта Ліхавід 1990 года нараджэння, жыхар Мінска; Аляксандр Атрошчанкаў 1981 года нараджэння, жыхар Мінска; Алег Федаркевіч 1961 года нараджэння, жыхар Мінска; Уладзімір Хамічэнка 1986 года нараджэння, жыхар Слуцка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international