Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Кастусёва на вынікі выбараў

2011 2011-01-11T12:59:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў зварот кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва перагледзець рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў. У адказе, які палітык атрымаў сёння, гаворыцца, што падставаў узбуджаць справу супраць ЦВК няма.

Кастусёў: "Тое, што напісана ў адказе, наўрад ці могуць патлумачыць самі суддзі. З аднаго боку — прызнаецца, што абскардзіць вынікі выбараў можна праз Вярхоўны суд на працягу дзесяці дзён ад дня выбараў. Гэтым правам валодаюць кандыдаты ў прэзідэнты. А ў наступным сказе гаворыцца, што абскарджанне ў судовым парадку вынікаў выбараў дзейным заканадаўствам не прадугледжанае. Мне падаецца, што суд проста выканаў працэдуру, бо зварот да яго быў ад кандыдата ў прэзідэнты. Адказ мной чаканы. На мой зварот ужо й каментары былі, таго ж Лазавіка. Ён казаў тое, што цяпер падпісала суддзя Жукоўская".

Рыгор Кастусёў звярнуўся да Вярхоўнага суду пасля скаргі на вынікі выбараў, якую не задаволіла Цэнтральная выбарчая камісія. У заяве, якую палітык даслаў у суд, утрымліваецца пералік парушэнняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international