Допыты, допыты, допыты…

2011 2011-01-11T12:09:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 11 студзеня ў Магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне "на размову" выклікалі журналіста "Бобруйского курьера" Яўгена Васьковіча, перадае "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Учора ў Бабруйску кіраўніка бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева дапыталі ў КДБ як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня.

10 студзеня дапытвалі і актывіста “Маладой Беларусі” Алеся Галаваня. Ен распавёў, што каля 22.15 выйшаў з Першамайскага РАУС, дзе адбывалася гутарка з супрацоўнікамі КДБ. Паводле спадара Галаваня, прыкладна ў 18.30, калі ён знаходзіўся недалёка ад свайго дому, яго паклікалі з машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прапанавалі паехаць разам зь імі ў Першамайскі РАУС. У пастарунку давялося з гадзіну пачакаць, а потым актывіста паклікалі на гутарку з двума супрацоўнікамі КДБ.


Слонімскага актывіста Івана Бедку выклікалі 10 студзеня ў КДБ позвай. Ён быў удзельнікам Плошчы і адседзеў 15 сутак на Акрэсьціна. Зь яго слоў, задавалі стандартныя пытаньні: з кім быў на Плошчы, што там рабіў і г.д., а потым зачыталі папярэджаньне аб крымінальнай адказнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international