Вядомыя прозвішчы 27 абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-11T10:52:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце ГУУС Менгарвыканкама з’явілася інфармацыя пра асоб, якім прад’яўленае абвінавачваньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Прычым, як сцвярджаецца ў інфармацыі, датычнасьць іх да нападу на будынак Дома ураду ўстаноўленая шматлікімі відэаматэрыяламі тых падзей.

Гэта Класкоўскі Аляксандр, Мікіта Ліхавід, Атрошчанкаў Аляксандр, Федаркевіч Алег і Хамічэнка Уладзімір.

Практычна ўсе гэтыя асобы, акрамя Хамічэнка Уладзіміра, унесены ў спіс падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, які падае сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Апроч таго, раней было вядома, што Федаркевіч Андрэй знаходзіцца ў статусе падазраванага. З інфармацыі праваахоўных органаў вынікае, што яму таксама прад’яўленае абвінавачваньне.

Такім чынам, па стане на 11 студзеня вядомыя прозвішчы 27 абвінавачваных па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" і 14 падазраваных.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international