viasna on patreon

Ператрус у рэдакцыі газеты «Борисовские новости»

2011 2011-01-10T13:20:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі барысаўскага РУУС апісваюць аргтэхніку незалежнага выдання. У рэдакцыі незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» адбываецца ператрус.

Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведаміў галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас. Па яго словах, ператрус ладзяць супрацоўнікі мясцовага РУУС, пры сабе яны мелі ордэр. Нагода – расследаванне справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 г.

Візіцёры апісваюць аргтэхніку рэдакцыі. У часе размовы рэдактар газеты перарваўся, каб задаць пытанне міліцыянтам: «І прынтэр забіраце? І як нам працаваць, газету выдаваць?»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства