Уладзіслаў Старавераў падаў скаргу ў Віцебскую абласную пракуратуру

2011 2011-01-08T09:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле атрыманага папярэджання, Уладзіславу Старавераву ўказана на недапушчальнасць супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. Матэрыялы ў абласную пракуратуру паступілі з Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі, але журналіст лічыць, што аб’ектыўных доказаў супраць яго ў міліцыянтаў няма.

«Папярэджаньне ўвогуле заснаванае на ілжывых дадзеных з Чыгуначнага РАУС наконт майго затрымання 8 лістапада. Там напісана, нібыта я здымаў інтэрв’ю з былым прэтэндэнтам на удзел у прэзідэнцкіх выбарах Уладзімірам Правальскім на відэакамеру з вялікім лагатыпам „Белсат“, між тым як на відэазапісе добра відаць, што на камэры ўвогуле няма лагатыпу», — кажа У.Старавераў.

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі, які быў сведкам затрымання, і сам Уладзіслаў Старавераў выклалі ў сеціва відэаролікі, дзе відаць, як супрацоўнік міліцыі Сяргей Казлоў правакаваў журналіста на бойку, патрабуючы выключыць відэакамеру.

Уладзіслаў Старавераў кажа, што за журналісцкую дзейнасць яго пераследвалі цягам усяго мінулага году: падчас відэаздымак яго затрымлівалі 4 разы — тройчы ў Віцебску, у тым ліку у дзень суду над мясцовым апазыцыянерам Сяргеем Каваленкам, і аднойчы — у Лепелі, дзе ён здымаў адкрыццё помніка Льву Сапегу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international