Давераная асоба Віталя Рымашэўскага з Брэста Зміцер Шухрай - на волі

2011 2011-01-06T18:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасля другога запар адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў Зміцер Шурхай - давераная асоба Віталя Рымашэўскага з Брэста.

26 снежня супрацоўнікі міліцыі пад канвоем даставілі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў аддзяленне міліцыі Маскоўскага раёна Мінска, дзе на маладзёна склалі пратакол за удзел у акцыі 19 снежня, а сведкамі на судзе выступалі міліцыянты, якія нават не ўдзельнічалі ў разгоне гэтай дэманстрацыі:

- Павінен быў выйсці 26 снежня, але адразу, дзе я сядзеў мяне перадалі прадстаўнікам крымінальнага вышуку і толькі ў дарозе паведамілі, што накіроўваемся ў Мінск. Калі вывозілі, то шмат каго пазнаў, дзякуй ім вялікі. У сталіцы перадалі мяне міліцыі Маскоўскага РАУС, якія нібы бачылі мяне на плошчы Незалежнасці 19 снежня, як крычаў лозунгі.

Апошнія некалькі дзён Зміцер Шурхай правёў на Акрэсціна ў адной камеры з арыштаваным целаахоўнікам Андрэя Саннікава, актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Пашкевічам ды маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, апошні з якіх з 19 снежня, паводле двух пратаколаў, знаходзіцца за кратамі ўжо 18-я суткі і мусіць выйсці на волю сёння ўначы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international