ЕС запускае механізм увядзення санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі

2011 2011-01-08T14:52:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

7 студзеня ў Бруселі запушчаны механізм падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні Еўрасаюзам санкцый у адносінах да беларускіх уладаў. Пра гэта расейскаму агенцтву "Новости" паведамілі ў апараце аднаго з Пастаянных прадстаўнікоу 27 краінаў Еўразвязу ў Радзе ЭС.

Паведамляецца, што палітычнае рашэнне наконт санкцый будзе прынятае падчас першай сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаў Еўрасаюзу, запланаванай на 31 студзеня. Паводле дыпламатычных крыніцаў, спіс беларускіх афіцыйных асобаў, у адносінах да якіх ЭС збіраецца ужыць санкцыі, можа быць пашыраны больш чым за сто чалавек.

Нагадаем што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Еўрасаюз увёў у адносінах да Беларусі эканамічныя санкцыі, а таксама візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам, абвінаваціўшы прэзідэнта краіны ў правядзенні несвабодных і непразрыстых выбараў.

Аб тым, што Еўразвяз можа пашырыць ужыванне санкцый супраць Лукашэнкі і асобаў, адказных за гвалт і арышты ў адносінах да актывістаў беларускай апазіцыі падчас акцыі 19 снежня і ў наступныя дні, першымі заявілі кіраўнікі МЗС Швецыі і Венгрыі-- Карл Більдт і Янаш Мартоні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international