viasna on patreon

19 студзеня - адкрыццё выставы Салідарнасці

2011 2011-01-18T00:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krou.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская кампанія "Анёл-ахоўнік" ладзіць выставу Салідарнасці, прысвечаную героям Плошчы – 2010. Адкрыццё прымеркаванае на 19 студзеня - роўна праз месяц пасля тых падзеяў, што сталі завяршэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Арганізатары выставы звяртаюцца з прапановай прыняць актыўны ўдзел у яе стварэнні: 

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысьвечанай нашым героям – арыштаваным і пацярпелым 19 сьнежня 2010 г., а таксама той хвалі салідарнасьці, якой Беларусь яшчэ ня ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.

На выставе будуць прадстаўленыя фоты таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраваньняў, падрыхтоўка перадачаў, а таксама паштоўкі, якія ня змогуць дайсьці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і незаўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца тым ня менш, каб яны не засталіся непрачытанымі – яны шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія) ды многае іншае.

Мы просім вас несьці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы – прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзёньнікі! Прымаем іх да 15 студзеня.

Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасьці і падтрымкі на нашай «Дошцы салідарнасьці».

Выстава будзе разьмешчаная з 19 студзеня ў памяшканьні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плянуецца ўрачыстае адкрыцьцё. Сачыце за абвесткамі. Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасьці!

Кантактныя тэлефоны: (029) 6516127, (029) 3786905, (029) 6855239

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства