Сяргей Клюеў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-05T11:35:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 студзеня пад час вызваленьня з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву следчы Партызанскага РУУСа  прад’явіў пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па артыкулу 239 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі).  Увесь час знаходжаньня пад арыштам яго выклікалі на допыты.

Як паведаміў Сяргей Клюеў праваабаронцам, 19 снежня на плошчы ён увогуле ня быў, паколькі знаходзіўся на сустрэчы і затрымалі яго ў іншым месцы горада.  Яму таксама вядома што пастановы аб прызнаньні падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках прад'яўленыя яшчэ двум затрыманым, адзін з якіх - Усевалад Каваленка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international