25 сакавіка ў Беларусі паўстане шырокі грамадзянскі рух "За свабоду"

2006 2006-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра стварэнне шырокага грамадзянскага руху "За свабоду" будзе заяўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Аб гэтым паведаміў сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

- За пяць месяцаў нашай інфармацыйнай і агітацыйнай кампаніі да нас звярнулася з прапановамі аб супрацоўніцтве велізарная колькасць людзей, якая ў дзесяткі разоў перавышае лічбу сябраў палітычных партый і грамадскіх арганизацый. Улада нахабна скрала ў нас перамогу, таму за яе яшчэ трэба змагацца. Нас чакае руплівая сістэмная праца, якая непазбежна прывядзе да дэмакратычных змен у Беларусі, -- сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

У суботу, 25 сакавіка, на Кастрычніцкай плошчы будуць агучаны асноўныя палажэнні праграмы руху. Сярод іх - магчымасць для рэпрэсаваных студэнтаў працягнуць адукацыю за межамі Беларусі, стварэнне ўсеабдымнай трывалай сістэмы распаўсюду праўдзівай інфармацыі, ажыццяўленне захадаў, якія дазволяць правесці ў краіне свабодныя і празрыстыя выбары.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы заклікаюць усіх неабыякавых да лёсу сваёй краіны людзей прыйсці 25 сакавіка а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international