Алеся Кіркевіча чакае новы суд

2011 2011-01-05T10:37:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падчас адсідкі дзесяцісутачнага тэрміну на Акрэсьціна юнаку была ўручана позва для яўкі на суд у Горадню 6 студзеня. На гэты раз па справе ўдзелу ў “несанкцыянаваным мітынгу” Статкевіча.

Сапраўды, 16 сьнежня падчас візыту кандыдатаў у прэзідэнты Статкевіча і Уса ў Горадню, каля будынку Філармоніі, куды кандыдатаў не пусьцілі, зышлося даволі шмат абураных гарадзенцаў. Потым сытуацыя ўсё ж такі вырашылася – кандыдатам “ласкава” далі месца для сустрэчы ў актавай залі ПТВ будаўнікоў за кіламетр-два ад першапачатковага месца сустрэчы.

Неўзабаве калона пад бел-чырвона-белым сьцягам вырушыла і, нягледзячы на фенаменальную колькасць і падбор правакатараў у цывільным, сустрэча адбылася.

Юнаку зноўку інкрымінуюць арт. 23.34 ч.1 – удзел у несанкцыянаваным мітынгу. У справе фігуруе таксама выкарыстаньне нацыянальнага сьцягу – сымболікі, “незарегистрированной в установленном порядке”.

Паседжаньне адбудзецца 6 студзеня у 10.00 у судзе Кастрычніцкага раёну па вул. Пушкіна д. 47 к. 24 (Б) (гэта новая частка вуліцы, каля будынку МЧС і Аховы).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international