Гродзенскага актывіста КДБ дапытваў чатыры гадзіны

2011 2011-01-05T08:41:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскага актывіста з Гродна Яна Лялевіча  ў трэці раз дапыталі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.

Пытанні як і падчас іншых допытаў тычыліся ўдзелу актывіста ў акцыі апазіцыі 19 снежня ў Мінску, пасля якой той быў затрыманы і выпушчаны з турмы на Акрэсціна толькі 29 снежня.

Зараз жа допыт працягваўся рэкордна доўга – каля чатырох гадзін:

– Так доўга, таму што дзядзенька-кадэбэшнік аказаўся літаратар. Кожны сказ цягнуўся па хвіліны тры-чатыры – "чаго быў", "чаго прыехаў", "што бачыў", "што не бачыў". Тыя самыя пытанні мне задаюць трэці раз, бо два разы мяне дапытваў КДБ, калі я сядзеў на Акрэсціна, ну, вось, і зараз. Тое ж самае фактычна, ледзь не слова ў слова.

Па словах Яна Лялевіча, яго затрымалі на ганку Дома ўрада, куды ён прыйшоў разам з іншымі актывістамі, але пасля ачаплення амапаўцаў не змог выбрацца і трапіў за краты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international