Галоўны рэдактар "Нашай нівы" асуджаны на 10 сутак

2006 2006-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёна г. Мінска асудзіў галоўнага рэдактара газеты “Наша ніва” Андрэя Дынько на 10 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства. Суддзя Алена Крайчык палічыла пераканаўчымі сведчанні міліцыянтаў, якія заявілі, што галоўны рэдактар "Нашай нівы" раніцай 21 сакавіка ішоў па Кастрычніцкай плошчы і нецэнзурна лаяўся, не рэагуючы на неаднаразовыя заўвагі міліцыі.

Суддзя прыняла да ўвагі паказанні сведак-міліцыянтаў (Шышко і Пачценнага), нягледзячы на тое, што яны ў судзе супярэчылі адзін аднаму і нават называлі розныя месцы затрымання журналіста: адзін казаў, што яго затрымалі на аўтобусным прыпынку, другі - што каля будынку ДК Прафсаюзаў. Разам з тым, суддзя цалкам праігнаравала сведчанні калегаў А. Дынько - Веранікі Дзядок і Алеся Кудрыцкага, якія адзінагалосна сцвердзілі, што журналіста заштурхалі ў аўтобус, як толькі ён з яго выйшаў і проста не паспеў бы зрабіць тое, у чым яго звінавачваюць.
Хадайніцтва адваката аб заслухоўванні ў судзе яшчэ двух сведкаў з боку А. Дынько - журналістаў Юрыя Карманава і Таццяны Каліноўскай - суддзя двойчы адхіліла.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international