Ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі

2011 2011-01-04T08:47:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэтым разам следчыя прыйшлі на здымную кватэру тэлеаператара «Белсату» Алеся Баразенкі. Пра ператрус у кватэры Алесь паспеў паведаміць афіцыйнаму прадстаўніку «Белсату» на Беларусі Міхасю Янчуку.

Па словах спадара Янчука, ператрус у Баразенкі пачаўся, а 6-й раніцы і доўжыўся каля двух гадзін.

«Пасля ператрусу, падчас якога ў Алеся канфіскавалі ноўтбук яго дзяўчыны, журналіста павезлі на допыт на вуліцу Сапёраў, 7, адкуль ён паспеў даслаць СМС з просьбай аб адвакаце», — паведаміў БАЖ Міхась Янчук.

аксама ў кватэры журналіста канфіскавалі транспарант «Дзе мама Колі?».

Некалькі гадзінаў сувязі з Алесям Баразенкам не было, але, як і абяцалі яго адвакату, пасля допыту журналіст выйшаў на волю.

Нагадаем, што Баразенку ўжо затрымлівалі 21 снежня мінулага года на выхадзе з ўласнай хаты. Баразенка даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна, дзе спраўдзілі пашпарт і адпусцілі.

Сам Міхась Янчук таксама чакае сустрэчы са следчымі. Яго ўжо запрашалі на размову ў КДБ, але прадстаўнік «Белсату» запатрабаваў афіцыйнай позвы.

«Зараз вось сяджу чакаю, бо, як вядома, замест позвы, яны прыносяць на хату ператрус», — жартуе спадар Янчук.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international