viasna on patreon

У арыштаванага на 15 сутак Міхаіла Пашкевіча – бранхіт

2011 2011-01-03T22:51:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Пра тое, што ў Міхаіла Пашкевіча, які адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзяноволенымі, бранхіт, паведаміла адна з вызваленых сёння з Акрэсціна актывістак.  

Сурьёзнасць сітуацыі са станам здароўя Пашкевіча пацвярджае той факт, што калі ў суботу валанцёры не змаглі перадаць яму нават вітаміны, то сёння для моладзевага актывіста ў цэнтры ізаляцыі праваапарушальнікаў узялі нават лекі. Не так даўно перанёс пнеўманію.

Праваабаронцы выказваюць заклапочанасць станам здароўя арыштаванага і заклікаюць адміністрацыю ЦІП аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Міхаілу Пашкевічу.

Праваабаронцы таксама заклікаюць да аказання неабходнай і своечасовай медыцынскай дапамогі ўсім адбываючым пакаранне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства