viasna on patreon

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць «сістэматычныя рэйды» супраць журналістаў у Беларусі

2011 2011-01-03T14:15:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ, якія асвятлялі паслявыбарныя падзеі 19 снежня, апошнімі днямі яшчэ больш узмацніліся», – адзначаецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў», прынятай 30 снежня.

Міжнародная арганізацыя ўзгадвае вобшукі, праведзеныя 25 снежня ў офісе «Еўрапейскага радыё для Беларусі», памяшканні тэлеканала «Белсат», а таксама 28 снежня ў рэдакцыі «Нашай нівы» і ў кватэры яе рэдактара Андрэя Скурко і ў кватэры рэдактаркі сайта Хартыя’97 Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«“Рэпарцёры без межаў” асуджаюць гэтыя сістэматычныя рэйды, якія скіраваныя на выманне ўсіх дакументаў і файлаў, датычных асвятлення ў СМІ прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня і пратэстаў, якія прайшлі пасля абвяшчэння пераабрання Лукашэнкі прэзідэнтам краіны,» – гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі.

Арганізацыя, якая змагаецца за свабоду прэсы, «занепакоеная інтэнсіўнасцю рэпрэсіяў пасля выбараў і заклікае ўрады Еўрапейскага Звязу і Расіі, а таксама міжнародныя інстытуцыі «даць рашучы адказ, каб перадухіліць яшчэ больш жорсткія рэпрэсіі з боку Лукашэнкі ў дачыненні да СМІ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства