viasna on patreon

Паўла Юхневіча пакінулі на Акрэсціна да суду

2011 2011-01-01T12:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля правядзення ператрусу на кватэры фотажурналісткі Юліі Дарашкевіч яе мужа актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Паўла Юхневіча спачатку забралі ў КДБ нібыта на допыт, потым склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і адвезлі ў суд Маскоўскага раёну.

Паколькі 31 снежня суддзі аказаліся вельмі занятыя, Паўла даставілі на Акрэсціна чакаць судовага паседжання. Новы год ён сустрэў за кратамі, у той час як іншыя арыштаваня ўжо выходзілі на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства