Гродзенцы распавядаюць пра бяспраўе з боку міліцыі

2010 2010-12-30T17:40:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Усё больш жыхароў Гродна сведчаць аб беззаконных дзеяннях міліцыянтаў, якія перашкаджалі жыхарам горада з’ехаць напярэдадні 19 снежня ў Мінск, каб прыняць удзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Дзясяткі людзей былі затрыманы, прычым не без дапамогі касіраў аўтобуснага і чыгуначнага вакзалаў, якія аб усіх жадаючых набыць квіткі да Мінску паведамлялі супрацоўнікам праваахоўных органаў, а тыя ў сваю чаргу ажыццяўлялі беспадстаўныя затрыманні грамадзян.

Аб адным з такіх выпадкаў распавядае гродзенец Сяргей Ліс:

Да мяне падышлі людзі ў цывільнымі папрасілі прайсці разам з імі – я пайшоў. Калі я спытаў, хто яны такія, мне даказалі – не задавай пытанняў – і завялі ў міліцэйскі “уазік” і сказалі – ты затрыманы для высвятлення асобы. Я прасядзеў у пастарунку да двух гадзін ночы. Яны казалі мне, маўляў у Мінск ты не павінен ехаць.

Бліжэйшым часам гродзенцы, у дачыненні да якіх напярэдадні дня выбараў ажыццяўляліся бяспраўныя дзеянні з боку міліцыі і невядомых асобаў у цывільным, маюць намер звярнуцца са скаргамі ў пракуратуру – перш за ўсё з мэтай высвятлення імён і прозвішчаў асобаў, якія ажыццяўлялі неабгрунтаваныя затрыманні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international