На кватэры Андрэя Кіма прайшоў ператрус

2010 2010-12-30T22:26:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праведзены ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі цягам гадзіны канфіскоўвалі ў яго цвёрды дыск кампутара, а таксама шэраг носьбітаў інфармацыі – флэшкі, кампакт-дыскі.

Таксама ў час ператрусу былі канфіскаваны некалькі бел-чырвона-белых сцягоў і некаторыя дакументы, якія належаць Андрэю Кіму. Самога Андрэя Кіма ў час ператрусу ў кватэры не было – дзверы супрацоўнікам КДБ адчыніў ягоны бацька, які прысутнічаў увесь час пакуль адбываўся вобшук.

Як паведаміў бацька Андрэя Кіма, сам ператрус адбываўся без парушэнняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, былі запрошаныя паднятыя, якія ўвесь час прысутнічалі і фіксавалі тое, што адбывалася.

* * *

Маці актывіста, які толькі ўчора быў вызвалены з турмы на Акрэсціна, патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і запатрабавалі неадкладна з’явіцца па месцы прапіскі яе сына, а пасля адмовы жанчыны гэта зрабіць, выламалі дзверы і праніклі ў памяшканне.

Пра гэта стала вядома паплечнікам маладзёна. Самога ж актывіста ў гэты час у памяшканні не было, на тэлефонныя званкі ён не адзываецца.

– Таццяне Іванаўне Кім тэлефанавалі КДБэшнікі, казалі, што ім яна патрэбна, інакш будуць дзверы ламаць. Можа ўжо зламалі, праніклі, ходзяць я таму туды і еду, адсочваць сітуацыю, – паплечнік Кіма.

Папярэдзілі мяне аб ператрусу, што маюць ордэр і узламываць збіраюцца кватэру, – падкрэсліла Таццяна Кім.

Ператрус адбываецца па падзеях 19 снежня, як паведамілі Таццяне Кім супрацоўнікі КДБ, яны шукаюць рэчы, датычныя да ўдзелу яе сына ў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international