viasna on patreon

Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе

2010 2010-12-30T17:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, сёньня дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч.

Паводле Радыё Свабоды, абвінавачаньні таксама прад’яўлены старшыні АГП Анатолю Лябедзьку і палітолагу Аляксандру Фядуту. Раней, нагадаем, былі абвінавачаныя дэмакратычныя актывісты Павал Севярынец, Аляксандар Атрошчанкаў, Наста Палажанка, журналістка Ірына Халіп, былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі. Яшчэ два былыя кандыдаты — Рыгор Кастусёў і Дзьмітрый Вус — застаюцца ў статусе падазраваных і пад падпіскай аб нявыезьдзе.

 Сьвятлана Лябедзька паведаміла, што муж спыніў галадоўку, пачатую яшчэ 20 сьнежня. А вось Мікола Статкевіч, па словах адвакаткі Тацяны Станкевіч, працягвае галадаваць, пратэстуючы такім чынам супраць брутальнага разгону акцыі.

Па звестках ГА «БАЖ», у СІЗА знаходзяцца шасцёра сябраў журналісцкага аб'яднання - гэта Наталля Радзіна, Ірына Халіп, Сяргей Вазняк, Павел Севярынец, Дзмітрый Бандарэнка, Аляксандр Фядута.

На 14.30 30 снежня па ўсіх іх падцвердзілася інфармацыя аб прад'яўленні абвінавачання па арт.293 КК РБ. Тэрмін утрымання пад вартай усіх, каму прад’яўлена абвінавачанне, працягнуты пакуль што на 2 месяцы.

На дадзены момант вядома, што па гэтай справе праходзяць 26 чалавек. Крымінальная справа ўзбуджаная следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Паводле ч.1 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагрозамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) пагражае тэрмін ад 5 да 15 гадоў зняволення, паводле ч.2 (удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным здзяйсненні таго, што названа ў ч.1) – ад 3 да 8 гадоў.

Два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў і Дзьмітрый Вус пакуль знаходзяцца ў няпэўным стане. Спадар Кастусёў кажа, што ў сытуацыі неакрэсьленасьці даводзіцца нэрвова рэагаваць на любое тэлефанаваньне. Да таго ж, яго  нямала засмучае і тое, што ягоны сын Андрусь адбывае 15 сутак адміністратыўнага арышту і выйдзе на волю ўжо ў наступным годзе — 4 студзеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства