КДБ працягвае ператрусы

2010 2010-12-30T17:52:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.

Супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі маці Андрэя Кіма, якая знаходзіцца ў лякарні, і сказалі, што ў яе кватэры будзе праводзіцца ператрус.

Апоўдні сябру выканкаму АГП Тацяне Шакель патэлефанавалі супрацоўнікі спэцслужбаў і запатрабавалі, каб яна тэрмінова прыехала ў КДБ. Паводле Тацяны, супрацоўнікі КДБ паведамілі пра нейкае памяшканьне, якое нібыта мае дачыненьне да зьняволенага міжнароднага сакратара АГП Андрэя Дзьмітрыева. Супрацоўнікі КДБ сказалі, што маюць ключ ад гэтага памяшканьня і ордэр на ператрус, паведамляе сайт АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international