У БАЖ прыйшоў чарговы «трывожны» ліст з Мінюсту

2010 2010-12-30T12:55:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства цікавіць, хто з журналістаў, за якіх публічна заступаецца арганізацыя, з’яўляюцца яе сябрамі.

Гаворка ідзе пра зварот БАЖ да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора з просьбай звярнуць увагу на парушэнні правоў журналістаў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Нагадаем, што афіцыйныя лісты згаданым афіцыйным асобам арганізацыя накіравала 24 снежня.

«На зварот аб узнаўленні законнасці ў краіне міністэрства адрэагавала чарговым “трывожным” лістом, які, відавочна, мае на ўвазе нейкія наступствы для арганізацыі», — пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

Нагадаем, што 21 снежня Мінюст таксама запатрабаваў у БАЖ тлумачэнняў – адносна папярэдняй заявы арганізацыі з нагоды падзеяў 19 снежня. Тады міністэрства цікавілася, на якой падставе БАЖ уступіўся не толькі за пацярпелых журналістаў, але і за «грамадскіх актывістаў».

«Адметна, што сёння Мінюст зрабіў “выпад” не толькі ў бок БАЖ, але і ў бок адвакатаў, што абараняюць арыштаваных 19-20 снежня», — заўважае Андрэй Бастунец.

29 снежня Міністэрства юстыцыі заявіла, што асобныя адвакаты «злоўжываюць сваім правам на абарону іншых асоб», дапускаюць грубыя парушэнні правілаў дзейнага заканадаўства і прафесійнай этыкі адваката і тэндэнцыйна падаюць інфармацыю пра працу праваахоўных органаў. З гэтай нагоды міністэрства ўнесла «прадстаўленне» кіраўніцтву Мінскай гарадской калегіі адвакатаў і запатрабавала неадкладна паўплываць на сітуацыю, а цяпер праводзіць праверку і абяцае зрабіць «прадугледжаныя заканадаўствам захады».

Спіс затрыманых (з улікам адпушчаны, па стане на 11-00 30 снежня) і пацярпелых журналістаў і сябраў БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international