viasna on patreon

Пракуратура пагадзілася з абсурдным прысудам прэс-сакратарцы Някляева

2010 2010-12-29T18:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракурор Першамайскага раёна А.Млявы адмовіў Валерыю Дранчуку абараняць сваю дачку Юлію Рымашэўскую, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты: бацька не мае натарыяльна заверанай даверанасці. Пры нязгодзе з рашэннем пракурора бацька можа абскардзіць гэтае рашэнне ці ў пракуратуры Мінска, ці ў Першамайскім судзе.

Прэс-сакратара Уладзіміра Някляева – Юлію Рымашэўскую затрымалі 20 снежня каля дзвюх гадзінаў начы ў штабе кандыдата ў прэзідэнты па адрасе Няміга, 42. А вечарам 20 снежня суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў Ю.Рымашэўскую на 13 сутак арышту за… ўдзел у несанкцыяваным мітынгу. Хаця з 18 гадзін да моманту затрымання Юлія Рымашэўская знаходзілася менавіта на офісе– дзясяткі беларускіх і замежных журналістаў гатовы пацвердзіць гэты факт.

Зважаючы на такую абсурднасць судовага прысуду, бацька журналісткі Валерый Дранчук 23 снежня абскардзіў рашэнне Першамайскага суда.

Пракурор Першамайскага раёна А.Млявы адпісаў бацьку, што абараняць дачку Валерый Дранчук можа толькі пры наяўнасці натарыяльна заверанай даверанасці. Відаць, забыўся пракурор, што пры афармленні дакумента неабходна асабістая прысутнасць Юліі Рымашэўскай, якая знаходзіцца за кратамі.

А.Млявы ніяк не адрэагаваў на працэсуальныя парушэнні, выкладзеныя Валерыем Дранчуком.

Валерый Дранчук выказаў нязгоду з фармальным адказам пракурора, зрабіўшы адпаведны запіс у кнізе скаргаў. І заявіў, што пракуратура не выконвае свае абавязкі належным чынам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства