Ператрус у «Нашай Ніве» і яе рэдактара: шукалі відэа з Плошчы

2010 2010-12-29T09:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыкладна ў 18.50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра, што месціцца на вуліцы Казлова, 7 у кватэры 101, пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. У кватэры таксама быў Андрэй Расінскі. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць.

Ператрус у ПЭН-Цэнтры пагражае часткова паралізаваць працу газеты «Наша Ніва», частка журналістаў якой працавала ў памяшканні ПЭНа.

На месца выехаў намеснік старшыні ПЭН-Цэнтра і рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко.

Як вядома, раней гэбісты правялі ператрусы ў шэрагу партый, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Варта адзначыць, што Уладзімір Някляеў у свой час узначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр. Гэта было да 2008 года. У часе ператрусаў у маі 2010-га памяшканне ПЭНа не чапалі.

23:58

З Рэдакцыі «Нашай Нівы» і ПЭН-Цэнтра забралі 12 сістэмных блокаў камп'ютараў, 3 флэшкі, усе кампакт-дыскі. Журналістаў Панкаўца і Расінскага, якія былі там у момант налёту, не чапалі. Ператрус праводзілі два супрацоўнікі КДБ і два следчыя. Паводзілі сябе досыць карэктна.

Да самага канца ператрусу пад дзвярыма Рэдакцыі і ПЭНа адстаялі Аляксандр Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі і Аляксей Янукевіч. Рэдакцыя ўдзячная ім за гэтую маральную падтрымку.

Мяркуючы па тым, што канфіскоўваліся толькі носьбіты інфармацыі, гэбістаў цікавілі перадусім фота- і відэаматэрыялы з 19 снежня. Як вынікала з ордэраў на вобшук, ператрусы звязаныя з дзвюма крымінальнымі справах — аб масавых беспарадках і аб знявазе дзяржаўнай сімволікі (маецца на ўвазе, імаверна, эпізод з заменай чырвона-зялёнага сцяга на будынку КДБ на бел-чырвона-белы).

Нагадаем, што «Наша Ніва» яшчэ 20 снежня апублікавала фота- і відэаматэрыялы, а таксама аўдыёзапісы, якія раскрывалі механізм правакацыі падчас так званага «штурму» Дома ўрада. Магчыма, гэта і сталася адной з прычын ператрусу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international