viasna on patreon

У рэдакцыю газеты "Наша Ніва" прыйшлі з ордэрам на вобыск

2010 2010-12-28T19:10:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 18.50 у рэдакцыю зарэгістраванай недзяржаўнай газеты "Наша Ніва" прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія паведамілі, што маюць ордэр на вобыск у беларускім ПЭН-цэнтры, які месціцца ў адным памяшканні з рэдакцыяй выдання. У рэдакцыі знаходзяцца 2 журналісты, якія пакуль не адчынілі дзверы.

Па словах аднаго з журналістаў, які знаходзіцца ў памяшканні "Нашай Нівы" -- Дзмітрыя Панкаўца, супрацоўнікі міліцы зараз чакаюць каля дзвярэй, калі прыедзе намеснік старшыні ПЭН-цэнтра Андрэй Сурко.

У памяшканні знікла святло.

 

Прыблізна ў 19.30 Андрэй Скурко зайшоў у памяшканне, пасля чаго ператрус пачаўся. Яго праводзяць каля пяці чалавек у цывільным. Журналістаў у пад'езд дома, дзе знаходзіцца офіс (недалёка ад Палаца мастацтваў), не дапусцілі. Скурко паведаміў БелаПАН, што ператрус праходзіць, як яму сказалі, па справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі падчас акцыі 19 снежня і супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць фота-і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць падобныя дзеянні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства