viasna on patreon

Італьянскія праваабаронцы заклікалі Еўрасаюз рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў

2010 2010-12-28T16:16:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/flare-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Да ўвагі

Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента
сп. Ежы Бузэка

Еўрапейскага камісара па замежных справах
спн. Кэтрын Эштан

Шаноўныя Прэзідэнт сп. Бузэк і Камісар спн. Эштан,

З глыбокай заклапочанасцю пачулі мы аб сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў.

19 снежня адбылася чацвёртая, з вялікай перавагай, перамога сп. Лукашэнкі.

Як і чатыры гады таму, існуюць моцныя падазрэнні ў наяўнасці выбарчых махінацыяў, якія адзначалі  шматлікія арганізацыі і нефармальныя группы студэнтаў падчас маніторынгу ў перыяд правядзення выбараў.

"480 бюлетэняў зніклі з адной з першых кантраляваных скрыняў для галасавання", сцвярджае "Вясна", арганізацыя юрыстаў, офіс якой быў абшуканы прадстаўнікамі спецслужбаў у ноч з 19-га на 20-е снежня, пры гэтым 10 актывістаў былі арыштаваныя.

Больш за дзесяць тысяч дэманстрантаў сабраліся на цэнтральнай плошчы Менску ў гэтую ноч; на сённяшні дзень 400 чалавек арыштаваныя, у тым ліку чатыры кандыдаты, якія належаць да апазіцыі, уключаючы Анатоля Лябедзьку, а больш за 30 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку Уладзімір Някляеў.

Гэтая сітуацыя не вельмі адрозніваецца ад таго, што адбывалася чатыры гады таму; з тых часоў не так шмат было зроблена.
Урад кантралюе інфармацыю, як тэлеканалы, так і газеты. Інтэрнэт з'яўляеццца аб'ектам пастаяннай цэнзуры, няма свабоды асацыяцыяў і дэманстрацыяў.
У гэтых ўмовах не можа быць свабодных выбараў, а дэмакратыя ператвараецца ў маскарад.

Мы лічым, што Еўрапейскі Саюз, які заўсёды абараняў дэмакратыю, не можа і не павінен мірыцца з такімі фактамі. Мы просім Вас рашуча асудзіць гэта на ўсіх узроўнях і  ўсімі інструментамі, якія маюцца ў вашым распараджэнні.

З найлепшымі пажаданнямі,

Мікеле Курто
Прэзідэнт FLARE”

Грамадская ініцыятыва “Свабода, законнасць і правы ў Еўропе” таксама накіравала звароты да рэктараў еўрапейскіх універсітэтаў з просьбай максімальна падтрымаць і прыняць беларускіх студэнтаў, якія будуць вымушаныя пакінуць сваю краіну для працягу адукацыі.

У прыватнасці, італьянскія праваабаронцы адзанчаюць, што “сярод людзей, арыштаваных у перыяд выбараў, ёсць шмат студэнтаў, і існуе пагроза іх адлічэння з беларускіх вну ў адпаведнасці з загадам, які выдаў сп.Лукашэнка; такім чынам яны губляюць свае правы на адукацыю”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства