27 снежня адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага

2010 2010-12-28T10:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

У панядзелак, 27 снежня, з былым кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Ён трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя з біцьцём шкла ў доме ўрада, паведаміла прэс-служба БХД.

Таксама стала вядома, што ў сераду ў 9-30 раніцы павінна адбыцца судовае паседжаньне, на якім будуць разглядацца скаргі адвакатаў усіх  затрыманых у КДБ, зьвязаныя са зьмяненьнем меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай. Адвакат Рымашэўскага таксама падаў скаргу на зьмяненьне меры стрыманьня на падпіску аб нявыездзе. Ён упэўнены, што падпіскі аб нявыездзе будзе цалкам дастаткова для працягненьня расьследаваньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international