Давераных асабаў кандыдата Саннікава выклікаюць у КДБ

2010 2010-12-28T14:11:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя і Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Як патлумачыў суразмоўца, яны выклікаюцца ў якасці сведкаў у межах крымінальнай справы па артыкуле 283 КК РБ - масавыя беспарадкі.

Варта адзначыць, што калі Марыя запыталася, пра якую такую крымінальную справу ідзе гаворка, ёй адказалі - па якой арыштавана 25 чалавек. Такім чынам, супрацоўнікі следчых органаў падцвердзілі правільнасць таго спісу і той колькасці затрыманых, які склалі праваабаронцы.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international