Адказ ЦВК праваабаронцу – прадказальны

2010 2010-12-28T12:09:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-housza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу за подпісам старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай. “Фактаў парушэння выбарчага заканадаўства пры правядзенні датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 28 г.Баранавічы не выяўлена”, - рэзюмуецца ў лісце на адрас праваабаронцы.

Улічваючы прэтэнзіі да працы ўчастковай выбарчай камісіі, выкладзеныя ў скарзе праваабаронцы, ЦВК звяртае ўвагу на тое, “што колькасць выбаршчыкаў , атрымаўшых бюлетэні падчас датэрміновага галасавання. Вызначаецца не візуальна, а па спісу выбаршчыкаў, паколькі пры атрыманні бюлетэняў кожны выбаршчык ставіў свій подпіс у адпаведнай графе спісу”.  

Акрамя таго, ЦВК прыводзіць словы старшыні УВК пра тое, што ўказаныя ў скарзе назіральніцы “не знаходзіліся стала ўвесь час датэрміновага галасавання ў памяшканні ўчастковай камісіі”. Толькі паўстае пытанне: чаму ж тады ўпэўнены ў сваёй праваце старшыня УВК №28 Андрэй Капіца адмовіўся зарэгістраваць акт назіральнікаў аб парушэннях у кнізе рэгістрацыі і не разгледзеў яго ў камісіі пасля заканчэння выбараў? І больш за тое - на напамін назіральнікаў разгледзець акт  – пагражаў выгнаннем з участка!

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international