У гомельскім ІЧУ сок і мінералку для арыштантаў не прынялі

2010 2010-12-27T17:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання не прынялі сок і мінеральную ваду для  актывістаў Юрыя Клімовіча, Валерыя Сляпухіна і Юрыя Захаранкі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

Яны з'яўляліся даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча.

Клімовіч быў затрыманы ў Гомелі міліцыяй 18 снежня, а Захаранка і Сляпухін — 19-га. Усе яны былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Па рашэнні суда Захаранка і Сляпухін правядуць у ІЧУ 12 сутак, Клімовіч — 15.

Актывісты дэмакратычных сіл Гомеля некалькі разоў ужо перадавалі для затрыманых у ІЧУ сокі, ваду, газеты. 27 снежня на КПП адмовіліся прыняць спачатку сок, а потым і ваду. Супрацоўнікі ізалятара спасылаліся на распараджэнне ад начальства.

"Нам патлумачылі, што яны сядзяць па двое ў камерах і ў кожнага ўжо ёсць па 40 літраў соку. Таму, маўляў, прынялі такое рашэнне — больш для іх перадачы не прымаць", паведаміў БелаПАН актывіст апазіцыі Уладзімір Кацора.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international