На допыты ў КДБ выклікаюць моладзевых актывістаў

2010 2010-12-27T22:18:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 снежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка.

“Запрашэнне” з КДБ было агучана яшчэ 25 снежня па тэлефоне, аднак Аляксандр амовіў у візіце, паведаміўшы, што падобныя рэчы павінны адбывацца ў рэчышчы, вызначаным законам. На наступны дзень ён атрымаў афіцыйную позву.

Як паведаміў  нам моладзевы актывіст, размова прайшла ў прысутнасці адваката, была досыць вытрыманай і тычылася пераважна так званых “масавых беспарадкаў”.  Службісты цікавіліся перадвыбарчай кампаніяй, працай офіса, а таксама лідэрамі АГП, якія сёння знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

“Я думаю,  усё прайшло нармальна, без ціску, бо побач са мной прысутнічаў адвакат”, - зазначыў напрыканцы гутаркі Аляксандр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international