Прадстаўніца аддзелу Інфармацыі пры Гомельскім гарвыканкаме Ганна Шыдлоўская катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку, прысьвечаную ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы.

2003 2003-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі Гадзіну Смутку праводзілі традыцыйна 26 красавіка – у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гомельскі рэгіён найбольш пацярпеў ад аварыі. Гамяльчане, якім баліць праблема Чарнобыля, штогод зьбіраліся ў Цэнтральным скверы на вуліцы Савецкай. Стаялі ціха са сьвечкамі і разыходзіліся.

Гаворыць старшыня Рады Гомельскага абласнога аддзяленьня ПЦ “Вясна” Анатоль Паплаўны: “Гэта не мітынг і не пікет – гадзіна Смутку. На гэта не трэба афіцыйны дазвол... У гэтым годзе мы хацелі, каб пра Гадзіну Смутку ведала як мага больш людзей, таму і зьвярнуліся ў Рэкламнае бюро. Мы ўжо зьвярталіся ў Рэкламнае бюро, калі трэба было распаўсюдзіць абвесткі пра вечарыну з нагоды 85-ых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, ўсё было нармальна – абвесткі надрукавалі і расклеілі. Пасьля гэтага Ганна Шыдлоўская, прадстаўніца аддзелу Інфармацыі пры гарвыканкаме, катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international